wd wp Пошук:

Каралеўскае таварыства Канады

Каралеўскае таварыства Канады (англ.: Royal Society of Canada) — вядучая нацыянальная арганізацыя Канады па падтрымцы і папулярызацыі адукацыі і навуковых даследаванняў. Заснаванае ў 1882 годзе, першапачаткова ўключала 80 членаў. У цяперашні час складаецца з трох акадэмій: Акадэміі мастацтваў і гуманітарных навук (англ.: Academy of the Arts and Humanities), Акадэміі грамадскіх навук (англ.: Academy of Social Sciences) і Акадэміі навук (англ.: Academy of Science; пад эгідай апошняй знаходзяцца дакладныя, натуральныя і прыкладныя навукі і тэхналогіі). Да канца XX стагоддзя ў Каралеўскім таварыстве Канады было каля 1600 членаў, а ў другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя іх колькасць перавышала 2000 (уключаючы замежных членаў і ганаровых акадэмікаў).

Зноскі

  1. https://ianas.org/members/ Праверана 18 кастрычніка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1882 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі Канады
Катэгорыя·Навука ў Канадзе