wd wp Пошук:

Сыгніўка

Сыгніўка[1] (укр.: Сигні́вка) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Патона, Выгоўскага і Гарадоцкай.

Гісторыя

Існуе версія, што назва былога сяла паходзіць ад прозвішча ўладальнікаў мясцовага маёнтка братоў Сігні (італ.: Signi), што з часам трансфармавалася ў сучасную назву Сыгніўка (польск.: Signiówka, Sygniówka).

З канца XVIII ст. мясцовасць засялялі нямецкія каланісты. Перад Першай сусветнай вайной Сыгніўка мела статус прыгараднага сяла з насельніцтвам каля 2 тыс. чалавек, з якіх большасць было немцамі па паходжанню. У 1920-1930-х гг. раён пачалі хутка забудоўваць сядзібнымі дамамі для рабочых. Яшчэ ў 1920-х гг. пракладзеная вул. Пустая (сучасная вул. Выгоўскага). 11 красавіка 1930 г. Сыгніўка ўвайшла ў межы горада.

У савецкія часы ў межах раёна па праекце архітэктараў 3. Падлеснага, Л. Нівінай і С. Зэм’янкіна ў 1980-1990 гг. быў збудаваны жылы масіў Срыблясты. Яшчэ ў 1970-х гг. была пабудавана прафесійная спартыўная арэна Залізнычнага раёна Львова — стадыён “Сокал”.

У другой палове 1960-х гг. на вул. Выгоўскага паміж вул. Любінскай і вул. Патона былі пракладзеныя лініі для тралейбуснага маршруту №10. У 1971 г. тралейбус №10 злучыў вул. Рашыўскую з цэнтрам горада. У 1972 г. быў зменены тралейбусны маршрут №3, які злучыў вул. Прапарную (сучасную вул. Рашыўскую) з тралейбусным дэпо. У 1974 г. тралейбусны маршрут №3 працягнулі да пл. Крапыўныцкага і на вул. Стрыйскую, аднак ужо ў 1977 г. на вуліцы Рашыўскай з’явіўся канцавы прыпынак тралейбуснага маршруту №3.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Львова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта