wd wp Пошук:

Субачус

Субачус (літ.: Subačius, традыцыйная беларуская назва — Субо́ч) — горад у паўночнай Літве, у Купішкіскім раёне Панявежыскага павета, за 14 км ад Купішкіса. Колькасць насельніцтва складае каля 1,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Даўгаўпілс — Панявежыс, акрамя гэтага з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Радзвілішкіс — Даўгаўпілс. Субачус размешчаны на ўзбярэжжы ракі Субачус.

Гісторыя

Упершыню Субоч узгадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субоч стаў валасным цэнтрам. У 1958 годзе Субачус атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Субачуса
Год 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 395 1 361 1 369 1 180 1 068

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Субачус
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Субачуская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Купішкіскага раёна