«Страявы вайсковы статут» — кніга, у якой былі змешчаныя вайсковыя каманды і азначэнні па-беларуску для БСА і іншых беларускіх фармаванняў. Гэтая кніга з’яўляецца першай беларускай вайсковай iнструкцыяй. «Страявы вайсковы статут» пісаўся на ўзор нямецкага «Ausblidungsvorschrift fur die Infanterie». Усе каманды i тэрмiны ўтвораныя на нямецкiм строi i былі апрацаваныя на беларускiх перападрыхтоўчых афiцэрскiх курсах у Мінску.