wd wp Пошук:

Станіслаў Сак

Сак (хрысціянскае імя Станіслаў; нар. у XIV ст. — памёр пасля 20 студзеня 1433) — вялікалітоўскі баярын, староста дубінскі (1433). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Помян»[1].

Біяграфія

Родапачынальнік роду Саковічаў герба «Помян». Сваяком Сака быў Ян Даўгірд, які таксама ўжываў герб «Помян» і выступаў як сведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай кафедры 1434 года[2]. Меў ва ўладанні Немянчын[1].

Да акта Гарадзельскай уніі Сак прыклаў пячатку, якая дазваляе ідэнтыфікаваць яго хрысціянскае імя — Станіслаў. Надпіс на яго абадку абвяшчае:

" † 𝖘𝖙𝖆𝖓𝖎𝖘𝖑𝖆𝖎 ∵ . . 𝖘 ∵ 𝖘𝖆𝖐 ∵ "

Падчас грамадзянскай вайны (1432—1435) быў прыхільнікам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, з якім 15 мая 1432 года ў Скірстымоні заключыў саюз з Тэўтонскім ордэнам[1].

Пячаткі

Дзеці[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 Semkowicz, W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926-1927. T. VIII. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — S. 230.
  2. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 150.
  3. Kelma, E. Ród Sakowiczów i jego majętności w XV i pierwszej połowie XVI wieku // Lituano–Slavica Posnaniensia. Studia Historica. — T. 3. — Poznań, 1989. — S. 156—156.
  4. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. — T. 1. (1387—1507). Wydali Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. — Kraków, 1948. — S. 203.
  5. Пятраўскаc, Р. Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст.: Склад — структура — улада / Р. Пятраўскас; пер. з літоўскай мовы А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — С. 294. — ISBN 978-5-00076-015-4.
  6. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440-1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440-1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 29, 44. — ISBN 9986-34-026-8.
  7. Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. — Riga, Moskau, 1896. — S. 200—201
  8. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3, 1440-1498. Užrašymų knyga 3 = Lithuanian Metrica. Book of inscriptions 3, 1440-1498 = Литовская Метрика. Книга записей 3 / [parengė Lina Anužytė ir Algirdas Baliulis]; Lietuvos istorijos institutas. — Vilnius: Žara, 1998. — 161, [5] p. — P. 68. — ISBN 9986-34-026-8.
  9. Szybkowski, S. [Recenzija] / Sobiesław Szybkowski // Zapiski Historyczne. — 2005. — T. 70. — Z. 4. — S. 158.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Саковічы герба «Помян»
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы