wd wp Пошук:

Андрэй Саковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саковіч.

Андрэй Саковіч (? — 1465) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Намеснік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1458).

Біяграфія

Адзін з кіраўнікоў войска Вялікага Княства Літоўскага ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перамоў з крыжакамі ў 1432 і 1451 гадах, пасол у Чэхію ў 1453 годзе.

Меў буйныя зямельныя ўладанні — частку Немянчынскай воласці, Свянцяны, Груздава, Дуброва ў Менскім павеце, Мядзел і іншыя (агулам каля 500 дымоў).

Ахвяраваў на царкву, вядома яго дарчая грамата Віленскаму кафедральнаму сабору ад 9 чэрвеня 1434 г., дарчая грамата парафіяльнаму касцёлу ў Груздаве ад 3 лютага 1443 г. і дарчая грамата для заснаванага парафіяльнага касцёла ў Мядзеле ад 21 лютага 1457 г.

Верагодна, у канцы жыцця (каля 1460 года) займаў пасаду троцкага ваяводы[1].

Сям’я

З баярскага роду Саковічаў, сын Станіслава Сака, які на Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Памян».

Меў сыноў Багдана, Юрыя і Мікалая. Ад Юрыя пайшоў род Насілоўскіх.

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1465 годзе
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Саковічы герба «Помян»
Катэгорыя·Ваяводы троцкія