Сак (хрысціянскае імя Станіслаў; нар. у XIV ст. — памёр пасля 20 студзеня 1433) — вялікалітоўскі баярын, староста дубінскі (1433). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Помян»[1].
Родапачынальнік роду Саковічаў герба «Помян». Сваяком Сака быў Ян Даўгірд, які таксама ўжываў герб «Помян» і выступаў як сведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай кафедры 1434 года[2]. Меў ва ўладанні Немянчын[1].
Да акта Гарадзельскай уніі Сак прыклаў пячатку, якая дазваляе ідэнтыфікаваць яго хрысціянскае імя — Станіслаў. Надпіс на яго абадку абвяшчае:
† 𝖘𝖙𝖆𝖓𝖎𝖘𝖑𝖆𝖎 ∵ . . 𝖘 ∵ 𝖘𝖆𝖐 ∵ |
Падчас грамадзянскай вайны (1432—1435) быў прыхільнікам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, з якім 15 мая 1432 года ў Скірстымоні заключыў саюз з Тэўтонскім ордэнам[1].