wd wp Пошук:

Скуодас

Скуодас (літ.: Skuodas), раней Ёханесберг, Шкуды — горад у паўночнай Літве, за 2 км ад мяжы з Латвіяй, за 80 км ад Клайпеды. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Скуодаскага раёна Клайпедскага павета.

Насельніцтва складае каля 7,4 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка Крацінга — Прыекулэ. Скуодас адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Упершыню ўзгадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. Мястэчка атрымала пачаткова назву Ёханесберг, бо мела шмат нямецкага насельніцтва[2].

У 1568 годзе мястэчка Шкуды было падаравана Жыгімонтам Аўгустам роду Хадкевічаў і стала цэнтрам вялізнага Шкудскага графства. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. 27 жніўня 1614 года стараннямі Хадкевічаў мястэчка стала цэнтрам каталіцкай парафіі, дзе Хадкевічы пабудавалі касцёл[3]. Пасля смерці Яна Караля Хадкевіча ў 1621 годзе Скуодас перайшоў ва ўласнасць Казіміра Льва Сапегі. Сапегі пабудавалі ў мястэчку і лютэранскую кірху для духоўных патрэб мясцовага нямецкага насельніцтва[3].

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1919 годзе апынуўся ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе СССР. З 1950 года Скуодас стаў раённым цэнтрам.

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  2. Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 53.
  3. 1 2 Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 54.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Населеныя пункты Скуодаскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных