wd wp Пошук:

Сквер імя Эдварда Вайніловіча

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сквер імя Эдварда Вайніловіча — сквер у цэнтры Мінска, размешчаны ў межах гасцініцы «Мінск», колішніх даходных дамоў Уніхоўскага і Абрампольскага, Чырвонага касцёла, адміністрацыйнага будынка (вул. Берсана, 1А) і вул. Берсана, побач з плошчай Незалежнасці.

Музей гісторыі беларускага кіно

На тэрыторыі сквера захаваўся двухпавярховы будынак пачатку XX стагоддзя[1], у якім цяпер размяшчаецца Музей гісторыі беларускага кіно.

Фантан «Юнацтва»

У 1977 годзе ў скверы пабудаваны фантан «Юнацтва» (скульпт. А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін; бронза, граніт; вышыня 4 м). У асіметрычнай формы басейне на 2 гранітных валунах адна супраць адной устаноўлены ўкленчаныя фігуры юнака і дзяўчыны. У руках яны трымаюць чашы, з якіх ліецца вада. Пластыка фігур, роўнядзь вады з астраўкамі зеляніны, ніцыя вербы, строгая велічнасць валуноў ствараюць рамантычны настрой, надаюць упрыманню лірычную ўзнёсласць[1].

Сквер і адміністрацыйны будынак па вул. Берсана
Сквер і фабрыка-кухня

Грамадскасць і каталіцкая супольнасць доўгі час дамагаліся ўвекавечання імя беларускага гаспадарчага, культурнага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча, шырока вядомага як фундатара касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл), узведзенага ў памяць аб заўчасна памерлых дзецях. У 2007 годзе Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска вырашыла перайменаваць вул. Берсана ў гонар Вайніловіча, але гэтага так і не адбылося, паводле афіцыйнай версіі, праз парушэнне заканадаўчага парадку працэдуры[2][3], паводле іншых версій — праз супрацьдзеянне праўладных камуністаў[4].

У 2016 годзе Каталіцкая Царква пачала працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Акрамя таго на 2017 год прыпала 170-годдзе з дня яго нараджэння. У лютым 2017 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назваць імем Эдварда Вайніловіча сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены. Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама прымала меркаванні жыхароў горада па прапанаваным найменні[5]. З улікам калектыўных зваротаў грамадзян з просьбай увекавечыць імя Вайніловіча ў гарадской прасторы, якія паступілі яшчэ ў 2015 годзе, «за» было сабрана 2.236 подпісаў, «супраць» — усяго 113[6]. Галоўнымі праціўнікамі прысваення скверу імя Вайніловіча сталі камуністы з партыі «Справядлівы свет», на думку якіх, Вайніловіч меў прапольскія настроі[7].

16 чэрвеня 2017 года Камісія на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Юркевічам з улікам перавагі станоўчых водгукаў грамадзян і меркавання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук адзінагалосна прагаласавала за наданне імя Эдварда Вайніловіча скверу ў межах вуліц Савецкай і Свярдлова[6]. 27 чэрвеня Мінскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб наданні скверу імя Эдварда Вайніловіча[8].

Зноскі

  1. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. 7 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску
  3. Перайменаваць Берсана ў Вайніловіча можа толькі Лукашэнка
  4. Мяккая беларусізацыя: бел-чырвона-белы сьцяг, «Пагоня» і сквэр Вайніловіча
  5. Сквер каля касцёла Св. Сымона і Алены прапаноўваюць назваць імем Эдварда Вайніловіча
  6. 1 2 Единогласно! Мингорисполком поддержал инициативу газеты «Советская Белоруссия» о присвоении скверу за Красным костелом имени Эдварда Войниловича
  7. Камуністы-калякінцы і БХД пасварыліся, ці даваць імя Вайніловіча скверу за Чырвоным касцёлам
  8. 27 Июня 2017 → Два сквера в Минске получили названия Архівавана 30 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Скверы Мінска
Катэгорыя·Вуліца Берсана (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Маскоўскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк