wd wp Пошук:

Скандэрбег

Скандэрбег або Георг Кастрыёці (алб.: Gjergj Kastrioti Skënderbeu; 6 мая 1405 — 17 студзеня 1468) — правадыр антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі, услаўлены ў народных песнях.

Біяграфія

Юнацтва

Нарадзіўся малодшым сынам у сям’і албанскага князя Гьёна (Іаана) Кастрыёці, які ў венецыянскіх дакументах называецца «магутным венецыянскім сеньёрам, ганаровым грамадзянінам Венецыі і Рагузы[3]». У раннім дзяцінстве быў аддадзены султану Мураду II заложнікам. Там Георг ён прыняў іслам пад імем Іскандэр-бей, або Скандэрбег, і праславіўся, змагаючыся на баку Асманскай імперыі, удзельнічаў у многіх бітвах і паказваў такую мужнасць, што туркі празвалі яго Іскандэр, гэта значыць Аляксандр (імя Аляксандра Македонскага заўсёды было на Усходзе сінонімам героя).

Пасля вяртання (уцёкаў) на радзіму[4] Іскандэр-бей (у албанскай транскрыпцыі Скандэрбег) узначаліў супраціўленне асманскім акупантам.

Паўстанне

Прычынай паўстання албанцаў на чале са Скандэрбегам было абвяшчэнне 1 студзеня Уладзіславам III крыжовага паходу супраць асманаў, які скончыўся 10 снежня 1444 года паразай крыжакоў каля Варны і гібеллю самога караля. Калі вясной 1443 года венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі вызваліў ад асманаў горад Ніш, Скандэрбег адрокся ад іслама, зноў прыняў хрысціянства і падняў паўстанне ў Албаніі. Абвешчаны албанскімі старшынямі правадыром ўсіх албанцаў, ён перамог асманаў на Чорным Дрыне, а потым, заключыў саюз з Венгрыяй і вымусіў Мурада ІІ зняць аблогу албанскага горада Круя. У лістападзе 1443 года ён быў абвешчаны кіраўніком княства Кастрыёці.

Шлем Скандэрбега

Нанёс паражэнні войскам асманаў у 1449 і 1451 гадах. З няменшым поспехам Кастрыёці супраціўляўся султану Мехмеду II і пасля захопу Канстанцінопаля асманамі (1453) заключыў выгодны для Албаніі мір. У 1461 годзе Скандэрбег быў прызнаны султанам (падзішахам) Мехмедам ІІ правіцелем Албаніі.

Неапалітанскі кароль Фердынанд I даў Георгу Кастрыёці тытул герцага Сан-П’етра ва ўзнагароду за дапамогу супраць Рэнэ Анжуйскага. У 1463 годзе Скандэрбег разарваў з блаславення Папы Пія II мір з асманамі і зноў нанёс ім некалькі вельмі адчувальных паражэнняў. Мехмед ІІ гатовы быў накіраваць супраць яго ўсе свае сілы, але ў 1468 годзе Кастрыёці памер ад малярыі. Пасля яго смерці прыйшла смерць і албанскага суверэнітэту.

Спрадвеку кожны фіс (клан) праводзіў уласную палітыку, заключаў ці разрываў саюзы з іншымі фісамі, з іншаземнымі дзяржавамі, з акупацыйнай уладай… Толькі аднойчы ў гісторыі, а менавіта ў 1444 годзе вялікі палкаводзец Георг Кастрыёт Скндэрбег (албанец-каталік) здолеў зрабіць Албанію моцнай і трывалай дзяржавай. Але ў 1478 годзе (праз 11 гадоў пасля смерці Скандэрбега) Албанія — услед за Сербіяй, Балгарыяй, Візантыяй і Босніяй — заваявана туркамі і на доўгі час страціла незалежнасць.
К. Э. Казубскі[5]

Ушанаванне

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Skanderbeg
  2. Skanderbeg // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Рэспубліка Рагуза больш вядома як Дуброўнік
  4. Паводле з адной з версій, уцёкаў не было, а ў 1438 годзе султан Мурад ІІ прызначыў Георга камендантам албанскай крэпасці Круя.
  5. Козубский К. Э. Искры Косовского пожара // «Наша страна» (Буэнос-Айрес) № 2547-2548, 12 июня 1999.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1405 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1468 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад малярыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак