wd wp Пошук:

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг[5] (англ.: Richard Laurence Millington Synge; 28 кастрычніка 1914, Ліверпул — 18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941—1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года — у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзін). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.

Асноўныя працы

Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку (1944). Адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, разам з А. Дж. П. Марцінам).

Зноскі

  1. 1 2 R.L.M. Synge // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Richard Laurence Millington Synge // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Норыджы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліверпулі
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя