wd wp Пошук:

Роберт Грабс

Роберт Грабс (англ.: Robert Howard Grubbs; 27 лютага 1942, акруга Маршал, Кентукі, ЗША — 19 снежня 2021) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе».

Біяграфія

Роберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль.

Асноўным аб’ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з’яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі.

У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам у пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Robert H. Grubbs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert H. Grubbs // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Robert Grubbs // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Caltech Mourns the Loss of Nobel Laureate Robert H. GrubbsКаліфарнійскі тэхналагічны інстытут, 2021. Праверана 20 снежня 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=GRUBBS,%20Robert Праверана 26 сакавіка 2019.
  8. Fellows Directory
  9. 1 2 3 4 5 https://www.caltech.edu/about/news/caltech-mourns-the-loss-of-nobel-laureate-robert-h-grubbs Праверана 20 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскага хімічнага таварыства
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кентукі
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных