wd wp Пошук:

Расіца прамежкавая

Расіца прамежкавая[3] (Drosera intermedia) — травяністая расліна сямейства расіцавых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-8 см з разеткай прыкаранёвага лісця, якое звычайна накіравана ўверх. Сцябло ўкарочанае. Ліставыя пласцінкі прадаўгавата-зваротнаяйкападобныя, клінападобна звужаны ў доўгі чаранок (даўжыня 1,5-3 см). Паверхня лісця ўкрыта шматлікімі чырванаватымі залозістымі галоўчатымі ліпкімі валаскамі. Кветкі дробныя, у негустых гронкападобных, крыху закручаных суквеццях. Кветкавыя стрэлкі прыўзнятыя, пры аснове дугападобна выгнутыя ўверх. Плод — каробачка з 3-4 падоўжнымі бароздкамі.

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Прыбалтыка, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, пашырана пераважна на Палессі, а таксама ў Беларускім Паазер’і. Месцы росту: вярховыя і пераходныя балоты, сырыя пясчаныя месцы, выемкі грунту і кар’еры. Расце невялікімі, часам буйнымі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Насякомаедная расліна. Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драпежныя расліны
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расіцавыя
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў