wd wp Пошук:

Рака памяці

Рака памяці — мемарыяльны знак у памяць аб ахвярах тэракта 11 красавіка 2011 года ў Мінскім метро, размешчаны ля ўвахода на станцыю метро «Кастрычніцкая»

Гісторыя

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў 11 красавіка 2011 года. У выніку тэракта 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 315 грамадзян[1].

У верасні 2011 года па рашэнні Мінгарвыканкама «Аб увекавечанні памяці трагічна загінуўшых грамадзян на станцыі метро „Кастрычніцкая“» быў аб’яўлены адкрыты конкурс на стварэнне памятнага знака, пераможцам якога стаў скульптар Канстанцін Селіханаў з мемарыяльным знакам «Рака памяці»[1].

Помнік быў устаноўлены ля ўвахода на станцыю метро «Кастрычніцкая», на тым месцы, куды людзі прыносілі кветкі адразу пасля трагічных падзей[2], і дзе пазней знаходзілася часовая дошка памяці[1]. Адкрыццё адбылося ў гадавіну трагедыі, 11 красавіка 2012 года, у ім узялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, прадстаўнікі кіраўніцтва горада, родныя і блізкія загінулых. Акрамя таго каля ўваходу ў метро сабралася больш за дзвесце чалавек, многія з якіх усклалі кветкі да памятнага знака і запалілі памінальныя свечкі[3].

Апісанне

Кампазіцыя «Рака памяці» выканана з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту[1] і ўвасабляе своеасаблівы «партал» у мінулае і адначасова роздум пра будучыню[2]. Памеры помніка складаюць 3 м у даўжыню і 2,3 м у вышыню. На бронзавай стэле адлюстраваны 15 хваль, на грэбені якіх — прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі. Акрамя імёнаў кампазіцыя змяшчае таксама дату тэракта, якая сімвалізуе спынены час на электронным табло[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Два памятныя знакі ахвярам выбуху ў метро будуць адкрыты ў Мінску 11 красавіка(недаступная спасылка) // БЕЛТА
  2. 1 2 Эстэтыка Памяці. І Надзеі… // Культура
  3. Мемарыяльны знак «Рака памяці» адкрыты ў гадавіну тэракта ў мінскім метро Архівавана 6 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Помнікі Мінска
Катэгорыя·2012 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·Мемарыяльныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Творы Канстанціна Селіханава