wd wp Пошук:

Радольф Крэйцэр

Радольф Крэйцэр (фр. Rodolphe Kreutzer; 16 лістапада 1766, горад Версаль - 6 студзеня 1831, Жэнева) — французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор, прадстаўнік так званай парыжскай скрыпічнай школы.

Немец па паходжанні. Першыя ўрокі музыкі атрымаў у бацькі, затым вучыўся ў Антона Стаміца. З 1802 Крэйцэр займаў пасаду камер-віртуоза пры двары Напалеона I, затым, з 1815, пры Людовіку XVIII. Са дня заснавання Парыжскай кансерваторыі (1795) і да 1826 года Крэйцэр быў прафесарам гэтай установы. Разам з П’ерам Родэ і П’ерам Баё Крэйцэр стварыў класічную методыку выкладання ігры на скрыпцы.

Спадчына Крэйцэра ўключае 19 скрыпічных канцэртаў, 40 опер і іншыя творы, але найбольш вядомым апынуўся зборнік эцюдаў (42 études ou caprices, 1796), да гэтага часу выкарыстоўваецца ў якасці навучальнага дапаможніка.

Крэйцэру прысвечана так званая Крэйцарава саната Бетховена, аднак Крэйцэр яе ніколі не выконваў.

Зноскі

  1. Крейцер Родольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 208.
  4. Bauer P. Deux siècles d’histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 445. — ISBN 978-2-914611-48-0
  5. Gabrielli D. Dictionnaire historique du Père-Lachaise — 2002. — P. 179. — ISBN 978-2-85917-346-3

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Версалі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1766 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Скрыпачы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта