wd wp Пошук:

Рагнвальд Дурны

Рагнвальд Дурны (шведск.: Ragnvald Knaphövde) — кароль Швецыі, які кіраваў прыблізна ў 1130 годзе. Бацькі невядомыя, магчыма быў сынам Інгэ Старэйшага.

Біяграфія

Пасля смерці Інгэ Малодшага ў Швецыі пачаліся смутныя часы. Ва Упландзе каралём быў абраны Рагнвальд. Па традыцыі новы кароль павінен быў здзейсніць «Эрыксгату» — аб’езд падуладных яму земляў. У выніку яго прызналі ў Эстэргётландзе, аднак пры наведванні Вестэргётланда Рагнвальд зрабіў глупства, не ўзяўшы ў закладнікі прадстаўнікоў знаці мясцовых гётаў. У выніку кароль быў забіты, а гёты абралі сваім каралём дацкага прынца Магнуса Моцнага. Улада свеяў над гётамі была адноўлена толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў Сверкерам Старэйшым.

Зноскі

  1. 1 2 Reginald Knobhead // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Папярэднік:
Інгэ II Малодшы
Кароль Швецыі
каля 1130
Пераемнік:
Сверкер I
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1126 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1100 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных