wd wp Пошук:

Свеі

Швецыя ў IX стагоддзі.      Свеі      Гёты      Гуты (готландцы)

Свеі (шведск.: svear, sviar) — германскае племя, якое жыло на тэрыторыі цяперашняй Швецыі. Тэрмін таксама выкарыстоўваўся як зборная назва насельніцтва старажытнай Швецыі. Ад этноніма «свеі» паходзіць назва Швецыі: Sverige = svea + rige (швед. “дзяржава свеяў»).

Існуе абсалютная няяснасць адносна арэала рассялення свеяў і ходу іх гістарычнага развіцця. Згодна з панаваўшымі раней паданнямі, цэнтрам свеяў была вобласць Упланд, размешчаная ў Сярэдняй Швецыі. Сцвярджэнні аб тым, што свеі ў VI стагоддзі падпарадкавалі гётаў, цяпер пастаўлена навукоўцамі пад сумнеў.

Свеі мелі славу справктыкаваных мараходаў і ваяроў і дзякуючы гэтаму часта згадваліся ў старажытных крыніцах. З IX стагоддзя назва «свеі» зрабілася зборнай, а назва “гёты” засталася чыста геаграфічнай. Зрэшты, і гётаў і свеяў вельмі складана размежаваць этнічна. Так, напрыклад, Адам Брэменскі выкарыстоўвае тэрмін «свеі» як назву асобнага народа, г.зн. агульная назва жыхароў Швецыі, уключаючы гётаў.

У сярэднія вякі імя свеяў стала сінонімам этноніма «шведы».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Швецыя
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·Германскія плямёны