wd wp Пошук:

Піфагор

Піфаго́р сын Мнесарха (Πυθαγόρας τοῦ Μνησάρχου, 576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт): старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэйства.

Звесткі пра яго жыццё і дзейнасць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўлення Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе заснаваў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысціні, містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго вучэнне і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.

Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў прамавугольнага трохвугольніка. З яго іменем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і састаўныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяў Піфагора, але ні адна з іх не прызнаецца верагоднай, бо ўсе выявы, прыдатныя для партрэтнага даследавання, былі створаны не раней за сяр. 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад[2].

Зноскі

  1. 1 2 Pythagoras // Encyclopædia Britannica Праверана 11 снежня 2020.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Матэра
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Дасакратыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Самасе
Катэгорыя·Філосафы VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Астраномы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Піфагор
Катэгорыя·Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Піфагарэйцы
Катэгорыя·Тэарэтыкі музыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 490-я гады да н.э.
Катэгорыя·Астраномы VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі