Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty; 15 кастрычніка 1940, Брысбен, Аўстралія) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Скончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 1972—1975 і 1982—1988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).[7]