wd wp Пошук:

Пахлава

Розныя віды пахлавы
Свежаспечаная пахлава
Баклава ў народнай творчасці

Не блытаць з Пахвала. Пахлава́, або баклава́ (араб. بقلاوة‎‎) — папулярны кандытарскі выраб з слаістага цеста з арэхамі ў сіропе, шырока распаўсюджаны ў кухнях усходніх народаў, найперш у турэцкай, азербайджанскай, арабскай, крымска-татарскай. Гатуюць пахлаву таксама балгары і грэкі.

Гісторыя

Паводле гісторыка Нуры Джанлы, першыя згадкі пра слодыч датаваны XV стагоддзем: «Традыцыя гатаваць тонкае цеста для пахлавы прыйшла ад асірыйцаў. У кулінарнай кнізе музея асманскіх султанаў у палацы Тапкапы захаваўся запіс часоў султана Фаціха, згодна з якім першая „паклава“ была прыгатавана ў палацы ў жніўні 1453. Запэўніваюць, што султан настолькі ўпадаваў вынаходніцтва повара, што загадаў увекавечыць увекавечыць яго рэцэпт. З тае пары пахлаву гатуюць на кожнае свята»[1].

Паводле іншай версіі, пахлаву прыдумалі на паўвостраве Малая Азія ў VIII стагоддзі да н.э. Грэчаскія мараплаўцы і гандляры неўзабаве рассмакавалі вабнасці баклавы. Яна так пацяшала іх густ, што яны прывезлі яе рэцэпт у Афіны. Асноўны ўнёсак грэкаў ва ўдасканаленне гэтага слодычу заключаўся ў стварэнні цеста, якое дазволіла раскатваць яго да таўшчыні ліста, у адрозненне ад грубага і хлебападобнага цеста анаталійцаў.

Прыгатаванне

Пахлава — шматслойны дэсерт, які вырабляюць з лістоў цеста таўшчынёю з паперу, якія прамазваюць маслам і выкладаюць слаямі ў прамавугольны посуд для выпякання ці скручваюць у цыліндрыкі. Меленыя і дробна парубаныя грэчаскія арэхі ці фісташкі выкладаюць між слаямі цеста, якія да гэтай пары выпякаюцца і набрыняюць росчынай цукру і соку лімона са спецыямі і ружовай вадой.

Зноскі

  1. Елена Солнцева. Архіўная копія(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 6 лютага 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Азербайджанская кухня
Катэгорыя·Балканская кухня
Катэгорыя·Баснійская кухня
Катэгорыя·Мучныя кандытарскія вырабы
Катэгорыя·Турэцкая кухня
Катэгорыя·Узбекская кухня
Катэгорыя·Палесцінская кухня
Катэгорыя·Румынская кухня
Катэгорыя·Балгарская кухня
Катэгорыя·Албанская кухня
Катэгорыя·Сербская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Армянская кухня
Катэгорыя·Іранская кухня
Катэгорыя·Ліванская кухня
Катэгорыя·Наўруз
Катэгорыя·Егіпецкая кухня
Катэгорыя·Грэчаская кухня
Катэгорыя·Яўрэйская кухня
Катэгорыя·Усходняя кухня
Катэгорыя·Чарнагорская кухня
Катэгорыя·Іракская кухня
Катэгорыя·Македонская кухня
Катэгорыя·Сірыйская кухня