wd wp Пошук:

Парамарыба

Парама́рыба (нідэрл.: Paramaribo [ˌpaːraːˈmaːriboː]) — горад у Сурынаме, сталіца краіны.

Насельніцтва 243,5 жыхароў.

Гісторыя развіцця горада

Парамарыба заснавалі французы ў 1640 годзе. Назва горада ў перакладзе з тупі-гуарані азначае «жыхары вялікай вады». З 1667 года горад разам з усёй тэрыторыяй Сурынама па дамове паміж Нідэрландамі і Вялікабрытаніяй перайшоў пад уладу Нідэрландаў і атрымаў статус адміністрацыйнага галандскага валодання Сурынам. Калонія была саступлена галандцам наўзамен тэрыторый у Паўночнай Амерыцы (раён сучаснага Нью-Ёрка). З 1954 года з’яўляўся цэнтрам аўтаномнага дзяржавы ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Афіцыйна сталіцай Рэспублікі Сурынам горад стаў пасля таго, як у 1975 годзе краіна дамаглася незалежнасці.

Культурнае значэнне

У сталіцы знаходзіцца адзіны ў краіне ўніверсітэт, заснаваны ў 1968 годзе, горад мае адзін музей, у якім можна ўбачыць археалагічныя экспанаты, выставы па гісторыі сурынамскай культуры і натуральнай гісторыі рэгіёну. Цэнтр горада — плошча Незалежнасці, размешчаная ля сцен прэзідэнцкага палаца. Адразу за палацам размешчаны гарадскі парк, а на ўсход ад плошчы — Форт Зеландыя, прыбярэжная ўмацаваная крэпасць XVII стагоддзя. Увогуле, архітэктура горада ўяўляе сабой спалучэнне вялікіх цагляных каланіяльных будынкаў з травяністымі квадратамі плошчаў і драўлянымі пабудовамі, вузкімі вуліцамі, абсаджаная высокімі пальмамі.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. http://worldpopulationreview.com/countries/suriname-population/cities/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сурынам