wd wp Пошук:

Палата

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палата, значэнні.

Палата́ (руск.: Полота) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Полацкім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі 86 км. Плошча вадазбору 651 км², у межах Беларусі 470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі

Справа: Лешніца, Лютая, Страдань. Злева: Тросніца, Чартоўка.

На рацы

Гарады: Полацк.

Агульнае

Выцякае з возера Колпіна за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Колпіна Невельскага раёна (у межах Гарадоцкага ўзвышша), цячэ праз возера Неклач (Расія), па Полацкай нізіне (у вярхоўі праз лясныя масівы) і возера Ізмак. Вусце ў межах горада Полацк. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4 м, найбольшая 5 м (1931 г.). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы ледаход 4 суткі.

Даліна трапецападобная, шырынёй 100—400 м. Пойма двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае (шырыня 150—300 м). Рэчышча моцназвілістае, на асобных участках у верхнім і сярэднім цячэнні на працягу 14,2 км каналізаванае: шырыня яго 5—10 м, ніжэй упадзення ракі Лютая месцамі да 30 м. Густата рачной сеткі 0,4 км/км². Азёрнасць вадазбору каля 4 %.

У басейне ракі азёры Колпіна, Ізмак, Чарвятка, Неклач, Дрэтунь, Нядружна, Уклейна, Скобрае, Хляўкі, Кабылінае, Тросна, Улогава, Чамісца, Акунец, Макачы, Калодзезь, Качарышка, Рудзенькія, Рыстунец, Падсіцішкі, Праскурна, Капаловішча, Крупань, Нядружна, Хатнежык, Карасінка, Шчаўбініца, Рабяціна, Валова і інш.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-11. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. Ліст карты N-35-22. Стан мясцовасці на 1986 г. Выданне 1987 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Палаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Рэкі Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Прытокі Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта