wd wp Пошук:

Нікас Анастасіядыс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Нікас Анастасіядыс (грэч.: Νίκος Αναστασιάδης; нар. 27 верасня 1946) — дзеючы (з 2013 года) 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр, лідар правацэнтрысцкай палітычнай партыі Дэмакратычнае аб’яднанне.

Біяграфія

Упершыню Анастасіядыс быў абраны ў Парламент Кіпра ў 1981 годзе і з’яўляецца лідарам партыі ДІСІ з 8 чэрвеня 1997 года. На парламенцкіх выбарах 22 мая 2011 года яго партыя Дэмакратычнае аб’яднанне атрымала 20 месцаў, больш чым любая іншая партыя, але менш за палову ад агульнай колькасці месцаў у Парламенце Кіпра.

Па сваёй прафесіі ён юрыст і з’яўляецца заснавальнікам юрыдычнай фірмы Nicos Chr. Anastasiades & Partners. Скончыў юрыдычны факультэт у Афінскім універсітэце і аспірантуру Універсітэцкага каледжа Лондана (Універсітэт Лондана).

Палітычныя погляды

Партыя Дэмакратычны сход падтрымлівае скарачэнне ці поўную адмову ад вайсковага прызыву.

Партыя Дэмакратычны сход выступае ў падтрымку таго, што трэба скараціць тэрмін вайсковай службы да мінімуму і ажыццяўляць набор у армію з ваенных прафесіяналаў.

Кіпрскае пытанне

Нікас Анастасіядыс быў галоўным прыхільнікам плана Кофі Анана па вырашэнні Кіпрскага пытання, хоць больш за палову (61 %) яго аднапартыйцаў прагаласавалі супраць.

Далучэнне да НАТА

У лютым 2011 года Парламент Кіпра прагаласаваў за праграму «Партнёрства дзеля міру» — апошні крок Кіпра па далучэнні да НАТА. Па ініцыятыве Нікаса Анастасіядыса партыі ДІСІ, ЕДЕК і ЕК падтрымалі гэта рашэнне. Аднак прэзідэнт Кіпра Дзімітрыс Хрыстофіяс (АКЕЛ) наклаў вета, заявіўшы, што гэта членства не супадае з яго абяцаннем дасягнуць мірнага вырашэння Кіпрскага пытання. Нікас Анастасіядыс заявіў, што Кіпр неадкладна ўступіць у НАТА, калі ён, Анастасіядыс, пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у 2013 годзе.

Прэзідэнтцтва

У сакавіку 2012 годаНікас Анастасіядыс высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Кіпра ў 2013 годзе. Ён набраў 673 галасы (86,73 %), тады як за яго найбліжэйшага суперніка Алену Тэахарус прагаласавалі 108 чалавек (13,27 %).

У 2013 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Кіпры[7]

4 лютага 2018 года Нікас Анастасіядыс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіядыс у другім туры набраў амаль 56 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сіл Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 % выбаршчыкаў[8].

Асабістае жыццё

Нікас Анастасіядыс жанаты з Андрай Мустакудзі з 1971 года, мае дзвюх дачок Эльзу і Іно, і чатыры ўнука Эндзі, Ніколь, Джордж і Ніка.

Зноскі

  1. Αναστασιάδης ΝίκοςΒουλή των Αντιπροσώπων. Праверана 14 ліпеня 2019.
  2. Ο Πρόεδρος της Δημοκρατίας συναντήθηκε με τον Πατριάρχη ΙεροσολύμωνΓραφείο Τύπου και Πληροφοριών, 2013. Праверана 16 ліпеня 2019.
  3. Nicos Anastasiades // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 Bio Праверана 14 ліпеня 2019.
  5. 1 2 3 4 5 6 Anastasiades NicosHouse of Representatives. Праверана 16 ліпеня 2019.
  6. Anastasiades NicosHouse of Representatives. Праверана 14 ліпеня 2019.
  7. Афіцыйна: на прэзідэнцкіх выбарах на Кіпры перамог правацэнтрыст Анастасіядыс
  8. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кіпры
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Прэзідэнты Рэспублікі Кіпр