wd wp Пошук:

Няманя Нікаліч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Няманя Нікаліч (сербск.: Немања Николић; нар. 1 студзеня 1988, Валева, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба «Калубара» з Бялграда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера

Выхаванец бялградскай «Црвены Звезды», выступаў у розных клубах Сербіі і Чарнагорыі ў арэндзе. З 2011 года быў іграком бялградскага ОФК.

«Дынама» Мінск

У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. У мінскім клубе адразу замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Заставаўся асноўным іграком і ў наступным сезоне, пры гэтым стаў адным з лідараў клуба, дапамог яму выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. 11 снежня забіў гол у браму італьянскай «Фіярэнціны», які дазволіў «Дынама» атрымаць першую перамогу (2:1) у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

У 2015 годзе ў складзе «Дынама» ўжо не вызначаўся выдатнымі паказчыкамі на полі, а ў чэрвені 2015 года ўвогуле стаў гуляць за дубль. 9 ліпеня 2015 года кантракт з «Дынама» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[3]. За два гады ў складзе мінскага клуба згуляў за каманду ў 70 матчах у розных турнірах (уключаючы чэмпіянат і Кубак Беларусі, матчы Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 8 галоў і аддаў 7 галявых перадач.

БАТЭ

Пасля раставання з «Дынама», у той жа дзень, 9 ліпеня, у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Пачынаючы са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчын на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Ізраіль

3 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Нікаліча ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з Тэль-Авіва[5]. У лютым 2017 года Няманя вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Вождавац»[6]. Выступаў за «Вождавац» да ліпеня, а ў лістападзе 2017 года зноў апынуўся ў Ізраілі, далучыўшыся да «Хапаэля» з Раананы.

«Мінск»

У сакавіку 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам «Мінск»[7]. Стаў асноўным іграком каманды, адгуляў за яе ў 9 матчах. У чэрвені 2019 года пакінуў сталічны клуб[8].

Вяртанне ў Сербію

У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Вождавац». У ліпені 2020 года перайшоў у баснійскі клуб «Тузла Сіці», падпісаўшы двухгадовы кантракт, аднак ужо ў студзені 2021 года разарваў пагадненне і зноў накіраваўся ў Сербію, папоўніўшы склад бялградскага «Графічара». У ліпені 2021 года стаў іграком клуба «Калубара».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі. У 2009 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у матчы супраць Уэльса.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nemanja Nikolic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское «Динамо» подписало контракт с Николичем(недаступная спасылка)
  3. Неманья Николич покинул минское “Динамо”
  4. БАТЭ заключил контракт с Николичем (ФОТО)
  5. Официально: Неманья Николич подписал контракт с “Хапоэлем” из Тель-Авива
  6. Неманья Николич стал игроком сербского “Вождоваца”
  7. Экс-хавбек минского “Динамо” и БАТЭ Николич стал игроком “Минска”
  8. Неманья Николич покинул “Минск” Архівавана 19 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Злацібар Вода
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК ОФК
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Субаціца
Катэгорыя·Ігракі ФК Графічар Бялград
Катэгорыя·Ігракі ФК Калубара
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Раанана
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тузла Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Вождавац
Катэгорыя·Ігракі ФК Грбаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных