wd wp Пошук:

Неймеген

Не́ймеген (нідэрл.: Nijmegen, перш Німвеген (ням.: Nimwegen) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Гелдэрланд, на рацэ Вааль (адзін з рукавоў у дэльце Рэйна). Насельніцтва — 159,6 тыс. жыхароў (2006).

Гістарычная даведка

Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Неймеген — эпоха Каралінгаў, калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У Сярэднія вякі Неймеген — вольны горад, член Ганзейскага саюза. З пачаткам Нідэрландскай рэвалюцыі выступіў супраць іспанскага валадарства на баку Утрэхцкай лігі. Падчас войн Людовіка XIV быў узяты французамі (у 1672 г.), тут былі падпісаныя гістарычныя мірныя дамовы 1678-79 гг.

Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў Арнем. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас Другой сусветнай вайны Неймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта.

Культура

У Неймегене дзейнічаюць універсітэт з медыцынскім каледжам (1923), гарадскі музей і музей Сакалінага падворка (1999, збор антычных старажытнасцяў), тэатр, канцэртная зала.

Найболей старажытныя будынкі ў Неймегене — 16-гранны баптыстэрый (асвячоны ў 799 г.) і разваліны царквы XII стагоддзя. Гэтыя руіны замка Карла Вялікага можна бачыць у парку, званым Сакаліны падворак (Valkhof). Імператарская рэзідэнцыя была разбураная вікінгамі, адноўленая Фрыдрыхам Барбаросай у 1155 і канчаткова знішчаная французскімі рэвалюцыянерамі ў 1796 г.

Найзначнейшыя будынкі ў цэнтры горада — Вялікая царква (Grote Kerk) св. Стэфана і рэнесансная ратуша (1554) — былі адноўленыя пасля Другой сусветнай вайны. Іншыя характэрныя будынкі: лацінская школа (1544-45), хата мер і ваг (1612), сучасная царква ў імя мясцовага выхадца — св. Пятра Канізія (1960).

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Абшчыны правінцыі Гелдэрланд
Катэгорыя·Неймеген
Катэгорыя·Гарады Нідэрландаў