wd wp Пошук:

Найвышэйшая песня Саламонава

Запыт «Песня песень» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Найвышэйшая песня Саламонава (іўр.: שִׁיר הַשִּירִים Шыр га-Шыры́м — «Песня над песнямі»; стар.-грэч.: ᾆσμα ᾀσμάτων, ὃ ἐστι Σαλώμων; лац.: Canticum Canticorum Salomonis) — кніга Старога Запавету, аўтарства якой прыпісваецца цару Саламону і ўяўляе сабой зборнік любоўных гімнаў, што раскрываюць узаемныя пачуцці Саламона і Суламіты, якія вельмі цэняць прыгажосць адзін аднаго. Верш апісвае іх дзеянні і пачуцці ад заляцанняў да кансумацыі.

Нягледзячы на толькі адзін успамін у кнізе Бога[1], Песня песень Саламона часта інтэрпрэтуецца як прытча пра ўзаемасувязь Бога і Ізраіля, або Бога і хрысціян, Хрыста і Царквы або Хрыста і чалавечай душы, якія звязаныя як муж і жонка.

Гэта адна з самых кароткіх кніг у Бібліі, які складаецца толькі з 117 вершаў. Па традыцыі ашкеназаў Песня песень чытаецца ў поўным аб’ёме на шабат, які прыпадае на прамежкавыя дні Вялікадню, або на сёмы ці восьмы дзень, калі яно прыпадае на шабат[2]. У сефардскай абшчыне гэтыя вершы чытаюцца кожную пятніцу.

На беларускую мову песню пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Рыгор Крушына, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха.

Зноскі

  1. «Online Hebrew Interlinear Bible: Song of Songs». Scripture4All.org
  2. Prero, Rabbi Yehudah. «Topic: Shir HaShirim — A Physical Song». Torah.org.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каханне
Катэгорыя·Песня Песень
Катэгорыя·Цар Саламон
Катэгорыя·Танах:Пісанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Песні
Катэгорыя·Эратычная літаратура