wd wp Пошук:

Мішэль Рэнеры

Мішэль Рэнеры (фр.: Michel Raineri; 15 ліпеня 1959, Тулон, Францыя — 17 ліпеня 2017, Парыж) — французскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь (2009—2013)[3], Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Эстоніі(2013—2016).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1959 года ў Тулоне ў сям’і Леона Рэнеры, спецыяліста па тэхнічнай эксплуатацыі верталётаў і Жанін Меню, сядзелкі. Быў двойчы жанаты. Двое дзяцей: Гіём — гукаінжынер, прадзюсар спектакляў. Палін — актрыса, рэжысёр.

Адукацыя: Ліцэй Франсуа Араго (Перпіньян), Школа па падрыхтоўцы настаўнікаў пачатковых класаў (Перпіньян), падрыхтоўчы курс Нацыянальнай школы адміністрацыі (Парыжскі Інстытут палітычных даследаванняў), Нацыянальная школа адміністрацыі (1987—1989, выпуск «Свабода, роўнасць, братэрства»)

Таварыства: камандор Бардо, кавалера Праванса, мушкецёр Арманьяк, член таварыства вінаў «Бардо» і «Бардо сюперыёр»

З 1979 па 1985 прадстаўляў 5 разоў Францыю на чэмпіянаце свету па гульні ў скрабл (французская мова). Чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1981 годзе (Монтре), віцэ чэмпіён свету ў парах (з Роландам Ніно) у 1983 годзе (Грэнобль), у суаўтарстве з П’ерам Андрэ Сігалам напісаў кнігу «Ключы для Скрабл» (Выдавецтва «Du Rocher»).

Аўтар двух раманаў: «Лідзі згубілася 13 разоў», «Дэкарт і Босюэ катаюцца на веласіпедзе», дзвюх тэатральных п’ес: «За вішнёвым садам», «Далікатная мафія», артыкулаў для калектыўных выданняў: прадмова да зборніка вершаў Амаду Ламін Салі «Дзікія вены» (Кракаў, 2003), артыкул «Ірына Котава, мастак нечаканага» ў прадмове да альбома «Уяўны Парыж» (Мінск, 2010)[4].

У 2013 годзе выйшла кніга М. Рэнеры «Чудотворные иконы Беларуси», уступленні да якой склалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Апошні таксама адзначыў, што аўтар правёў вялікую работу па зборы, вывучэнні і сістэматызацыі матэрыялу[5].

Перакладчык польскіх паэтаў Адамa Загаеўскага «Містыка для пачаткоўцаў» (Выдавецтва «Wydawnictwo literackie», 2005) і Малгажаты Хілары.

Будучы дырэктарам Французскага інстытута ў Кракаве, арганізаваў 2005 годзе ў Нацыянальным музеі Кракава рэтраспектыву, прысвечаную Ісааку Цэльнікеру, каардынаваў аднаўленне французскага павільёна ў Асвенцыме, на інаўгурацыі якога ў студзені 2005 года прысутнічаў Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Жак Шырак.

Выкладчыцкая дзейнасць:

Памёр 17 ліпеня 2017 года ў Парыжы[6].

Пасады

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. Michel Raineri // (unspecified title)
  2. http://www.lesbiographies.com/#/Biographie/raineri-michel,3497
  3. Новы пасол Францыі ў Беларусі прыедзе ў Мінск у кастрычніку
  4. Каталог ЦНБ НАН Беларуси Архівавана 27 сакавіка 2022.
  5. Посол Франции в Минске написал книгу «Чудотворные иконы Беларуси» (руск.)
  6. Пайшоў з жыцця Мішэль Рэнеры Архівавана 21 кастрычніка 2020. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тулоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паслы Францыі ў Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі