wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Раманюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманюк. Міхаіл (Міхась) Фёдаравіч Раманю́к (3 студзеня 1944, Брагінскі раён — 4 верасня 1997) — беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995).

Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі 19 — пач. 20 ст. (вясковая архітэктура, прылады працы, посуд, мэбля, адзенне і г. д.). Зрабіў мастацтвазпаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення 19 — пач. 20 ст.

Аўтар альбомаў і кніг «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска і ваколіц» (1993), серыі буклетаў-плакатаў «Беларускі нацыянальны касцюм» (1989—1992), а таксама аднаіменнай серыі паштовых картак і марак (1995—1997). Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення.

Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфільма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце».

Удзельнік і арганізатар шэрагу мастацкіх выставак, сярод якіх «Беларускі нацыянальны касцюм» (Мінск, 1981, 1996; Парыж, Ліён 1981—1982).

Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» ў 1983—1985 гадах.

Выдадзены яго альбом «Беларускія народныя крыжы» (2000).

Міхаіл Фёдаравіч Раманюк «Беларускі нацыянальны касцюм»

Галерэя

Маркi Рэспублiкi Беларусь з малюнкамі Міхаіла Раманюка:

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 лістапада 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France Mìhasʹ Ramanûk // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных