wd wp Пошук:

Слуцкі строй

Слуцкі строй на паштовай марцы

Слуцкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у канцы XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі, што ўключала г. Слуцк (пераважна мяшчан) і навакольныя вёскі. Яму ўласцівы аднатыпнасць форм адзення, сціпласць арнаментальнага аздаблення, перавага крамных тканін.

Жаночае адзенне

Жыхаркі вёскі Лучнікі, апранутыя ў касцюмы слуцкага строю на фатаграфіі Ісака Сербава

Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, фартух і гарсэт. Кашулю шылі з каўняром (пры нашэнні прыпадымалі вакол шыі), з рукавамі, сабранымі на каўнерцы. Спадніцу шылі з крамнай шарсцянкі або даматканай клятчастай тканіны светлых вясёлкавых колераў, фартух — з крамнага цёмнага ці белага набіванага паркалю з нашыўкамі шырокіх паскаў карункаў па нізе. Доўгі суцэльны гарсэт цёмна-сінега ці чорнага колеру з аблямоўкай па крыссі меў вялікі, амаль да таліі, выраз, які запаўняўся вертыкальным шляком вышыўкі кашулі і шматлікімі нізкамі пацерак.

Галаўныя ўборы жанчын — вялікія з махрамі набіваныя хусткі, завязаныя ў выглядзе цюрбана.

Мужчынскае адзенне

Традыцыйнае верхняе летняе адзенне беларускіх сялян Слуцкага павета Мінскай губерні, XIX ст.

У мужчынскі гарнітур уваходзіла кашуля з адкладным каўняром, ільняныя або суконныя нагавіцы, у якія запраўлялася кашуля, камізэлька.

Галаўныя ўборы мужчын — саламяныя капелюшы з расшыраным верхам, футраванкі, картузы. Верхняе адзенне мужчын і жанчын значна адрознівалася: жаночую вопратку кроілі па тыпу гарсэта, да якога прыточвалі рукавы (чорныя суконныя курцікі, світы), а мужчыны насілі курты з чорнага ці карычневага сукна, кажухі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Культура Слуцкага раёна
Катэгорыя·Гісторыя Слуцкага раёна
Катэгорыя·Беларускі касцюм
Катэгорыя·Цэнтральная Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Этнаграфія Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка
Катэгорыя·Адзенне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара