wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, гмінa Мядзел, Пастаўскі павет — 20 студзеня 2013[1], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб’яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 гадах — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ.

Дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком).

Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы.

Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[2].

Сям’я

Меў брата Мяфодзія (1930—2000), чый сын Ігар (нар. 1955) таксама стаў археолагам[3].

У шлюбе са Святланай Піменавай (нар. 8 красавіка 1946), урачом-педыятрам 10-й дзі­ця­чай га­рад­ской клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска, пакінуў сына Максіма (нар. 6 жніўня 1976), таксама археолага, і дачку Алесю (нар. 15 сакавіка 1969), мастацтвазнаўцу і арт-крытыка, якая ў шлюбе з археолагам Вадзімам Беляўцом (нар. 2 жніўня 1970) нарадзіла сына Яна-Севярына (нар. 1999) і дачку Марту-Марыю (нар. 2002)[3]

Творы

На беларускай мове

На рускай мове

Зноскі

  1. Умер Михаил Чернявский
  2. С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 649. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  3. 1 2 Радавод

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак