wd wp Пошук:

Аэрапорт Парыж-Арлі

Аэрапорт Парыж-Арлі (фр.: Aéroport de Paris - Orly) (IATA: ORY, ICAO: LFPO) — аэрапорт за 13 км ад Парыжа, Францыя. Да пабудовы аэрапорта Шарля дэ Голя Арлі быў галоўным аэрапортам Парыжа. Пасля пераносу міжнароднага авіятрафіка пераважна ў Шарль дэ Голь Арлі застаецца самым загружаным аэрапортам краіны па унутраных перавозках і другім аэрапортам па колькасці перавезеных пасажыраў (звыш 26 млн. чалавек).

Аператар — Aéroports de Paris, які кіруе таксама аэрапортамі Шарля дэ Голя і Ле Буржэ.

Тры бетонныя ўзлётна-пасадачныя паласы: 2400, 3650 і 3320 м.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аэрапорты
Катэгорыя·Парыж