Махамед Алі (англ.: Muhammad Ali; народжаны Касіус Маркелус Клэй, англ.: Cassius Marcellus Clay; 17 студзеня 1942 — 3 чэрвеня 2016) — амерыканскі баксёр.
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960 года ў паўцяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (у 1964—1978) у цяжкай вазе. «Рукі працуюць, бачаць вочы. Пырхай як матылёк, джаль як пчала» — гэтая тактычная схема, прыдуманая Алі, была пазней узятая на ўзбраенне многімі баксёрамі ва ўсім свеце. У 1999 годзе Sports Illustrated і the BBC назвалі Алі «спартсменам стагоддзя».
Касіус Марсэлус Клей нарадзіўся ў 1942 г. у Луісвіле. У 1964 г. памяняў імя на Махамед Алі. На піку кар’еры адмовіўся праходзіць службу ў войску ЗША, пасля чаго быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах больш чым на тры гады. Пасля вяртання ў спорт вярнуў сабе званне чэмпіёна свету. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры займаўся грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, быў Паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Шмат гадоў цярпеў ад хваробы Паркінсона. Памёр у бальніцы Фінікса ў 2016 г.