wd wp Пошук:

Махамед Алі

Махамед Алі (англ.: Muhammad Ali; народжаны Касіус Маркелус Клэй, англ.: Cassius Marcellus Clay; 17 студзеня 1942 — 3 чэрвеня 2016) — амерыканскі баксёр.

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1960 года ў паўцяжкай вазе. Шматразовы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (у 1964—1978) у цяжкай вазе. «Рукі працуюць, бачаць вочы. Пырхай як матылёк, джаль як пчала» — гэтая тактычная схема, прыдуманая Алі, была пазней узятая на ўзбраенне многімі баксёрамі ва ўсім свеце. У 1999 годзе Sports Illustrated і the BBC назвалі Алі «спартсменам стагоддзя».

Біяграфічныя звесткі

Касіус Марсэлус Клей нарадзіўся ў 1942 г. у Луісвіле. У 1964 г. памяняў імя на Махамед Алі. На піку кар’еры адмовіўся праходзіць службу ў войску ЗША, пасля чаго быў пазбаўлены ўсіх тытулаў і адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах больш чым на тры гады. Пасля вяртання ў спорт вярнуў сабе званне чэмпіёна свету. Па завяршэнні спартыўнай кар’еры займаўся грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, быў Паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Шмат гадоў цярпеў ад хваробы Паркінсона. Памёр у бальніцы Фінікса ў 2016 г.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.nbcnews.com/news/sports/muhammad-ali-greatest-all-time-dead-74-n584776
  2. Muhammad Ali // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Muhammad Ali // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.usatoday.com/story/sports/2016/06/04/muhammad-ali-dies-obituary/85357592/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Чэмпіёны Сусветнага баксёрскага савета
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па боксе
Катэгорыя·Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луісвіле
Катэгорыя·Махамед Алі
Катэгорыя·Прынялі іслам
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Баксёры цяжкай вагавай катэгорыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Баксёры 1960-х
Катэгорыя·Баксёры 1970-х
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Чэмпіёны Сусветнай баксёрскай асацыяцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Баксёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Арызоне
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антываенныя актывісты
Катэгорыя·Баксёры 1980-х
Катэгорыя·Асобы