wd wp Пошук:

Марыя Роўда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўда. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёва. Мары́я Ро́ўда (Марыя Аляксееўна Салаўёва, нар. 26 ліпеня 1975, Мінск) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія і творчасць

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «выкладчык англійскай і нямецкай моў» (1992–1997). У 1996 годзе на працягу аднаго семестра стажыравалася ва Універсітэце даліны Тэмзы, Лондан.

У 2005 годзе абараніла ў МДЛУ кандыдацкую дысертацыю па германістыцы ў галіне дыскурсійна-кагнітыўнага аналізу тэксту на тэму «Роля дыстантных адносінаў у структураванні і разуменні англійскага мастацкага тэксту».

Яе творы друкаваліся ў газеце «Наша Ніва» і часопісе «ARCHE Пачатак» з сярэдзіны 1990-х гг. Проза Роўды вылучалася вытанчанай стылістыкай і ўвагай да структуры сюжэту.

У 2015 г. выйшаў яе зборнік «Клінічны выпадак, альбо дарэмныя ўцёкі»[1].

Паводле анатацыі, у цэнтры ўвагі большасці тэкстаў — «моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна». Кніга складзеная з твораў, якія выходзілі ў 1990-2000-х гг., і некаторых новых прац.

Зборнік ўвайшоў у доўгі спіс прэміі Гедройца 2016 г.[2]

Меркаванні крытыкаў

«Стылёва піша Марыя Роўда: нервы, розум, каліва сцярвознасці, іронія, адсутнасць паныласці, нетыповасць для беларускай літаратуры — яе лірычная гераіня вырозніваецца на тле іншых лірычных гераінь. Цікава, а як бы аўтарка пісала ад мужчынскага імя? Якім бы быў яе герой у рамане?» (Наталка Бабіна).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://nashaniva.by/?c=ar&i=164128
  2. http://pen-centre.by/2016/06/06/zhury-vyznachyla-dog-sps-prem-gedroyca.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта