wd wp Пошук:

Марыс Уілкінс

Марыс Уілкінс

Марыс Уілкінс (15 снежня 1916, Пангароа, Новая Зеландыя — 5 кастрычніка 2004) — англійскі вучоны ў галіне біяфізікі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1959), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1938). З 1940 года ў Бірмінгемскім, з 1945 года ў Сент-Андрускім універсітэце, з 1946 года ў Кінгс-каледжы (Лондан): з 1962 года прафесар малекулярнай біялогіі, з 1970 года прафесар біяфізікі. Навуковыя працы па рэнтгенаструктурным аналізе, атрымаў высакаякасныя рэнтгенаграмы малекулы ДНК, што спрыяла вызначэнню яе будовы, распрацаваў тэорыю фота- і тэрмалюмінісцэнцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1962) (разам Ф.Крыкам і Дж. Уотсанам).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара