wd wp Пошук:

Блізкая Іспанія

Падзел Іспаніі на Блізкую і Далёкую ў 197 да н.э..
Іспанія пасля рэформы Цэзара Аўгуста ў 27 да н.э.

Блізкая Іспанія (лац.: Hispania Citerior) — правінцыя рымскай рэспублікі на Пірэнейскім паўвостраве, размешчаная на паўночным усходзе сучаснай Іспаніі і ў даліне ракі Эбра (лац.: Iberus), па якой увесь паўвостраў атрымаў назву іберыйскага. Сталіцай правінцыі быў горад Тарака.

У выніку рэформаў Аўгуста пасля канчатковага заваявання Пірэнейскага паўвострава рымлянамі, якое скончылася Кантабрыйскімі войнамі, правінцыя Блізкая Іспанія была аб’яднана з Галісіяй (лац.: Gallaecia), часткай правінцыі Далёкая Іспанія. Такім чынам, узнікла новая правінцыя Тараконская Іспанія (лац.: Hispania Tarraconensis, ісп.: Tarraconense).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Правінцыі Рымскай рэспублікі