wd wp Пошук:

Марк Окранд

Марк О́кранд (англ.: Mark Okrand; нар. 3 ліпеня 1948, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі лінгвіст, вядомы як стваральнік моў для народаў фантастычных сусветаў кінематографа ЗША (клінганская, вулканская і атлантская мовы).

Біяграфія

Універсітэт

Да ўваходжання ў кінематограф Марк Окранд займаўся мовамі індзейцаў Паўночнай Амерыкі ў рамках філалагічнай школы Мэры Хаас, якая прадугледжвала поўны цыкл даследаванняў па кожнай мове з боку аднаго спецыяліста: «граматыка, тэкст, слоўнік»[2] Ён скончыў баклаўрыят Каліфарнійскага ўніверсытэта (Санта-Крус) у 1972 годзе. Яго доктарская дысертацыя, якую ён абараніў у 1977 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце (Берклі), была прысвечана граматыцы індзейскай мовы мутсун, дыялекта алонскай мовы, мёртвай мовы утыйскай сям’і, некалі распаўсюджанай на каліфарнійскім узбярэжжы. Лічыцца, што апошні носьбіт мовы мутсун памёр у 1930 годзе. З 1975 па 1978 год Окранд займаўся выкладаннем лінгвістычных дысцыпрлін у Каліфарнійскім універсытэце (Санта-Барбара).

Зорны шлях

Супрацоўніцтва Марка Окранда ў кіно пачалося з кантракта з Paramount Pictures на распрацоўку моў і абучэнню фразам на гэтых мовах акцёраў, выконваўшых ролі прадстаўнікоў іншапланетных рас, у фільмах серыяла «Зорны шлях»:"Гнеў Хана", «У рошуках спока», «Апошняя мяжа», «Надкрыіая краіна» і Пакаленні. Самай першай яго дзеяй у рамках супрацоўніцтва быў дубляж дыялога на вулканскай мове ў фільме «Зорны шлях: Гнеў Хана» (1982), паколькі на той момант гэтыя дыялогі ўжо былі зняты на англійскай мове. Сярод прыхільнікаў серыяла Марк Окранд праславіўся як аўтар «Клінгонскага слоўніка» і дадатковых матэрыялаў (прыказкі і г. д.), у якіх з чорным гумарам апісана жыццё на фантастычнай мове ворагаў чалавецтва (характэрным з’яўляецца літаральны пераклад слова «зямляне» з клінгонскага: «бескарысныя мяхі, пераважша з вадой»).

Атлантыда: Згублены свет

Потым Марк Окранд распрацаваў атлантскую мову (Atlantean language) для анімацыйнага фільма студыі Walt Disney Feature Animation «Атлантыда: Згублены свет» (2001). Ён вырашыў задачу яе стварэння прынцыпова інакш, чым з клінгонскай мовай. Для клінгонскай важна было быць непадобнай на звыклыя зямныя мовы. Наадварот, мовай атлантаў павінна быць «праіндаеўрапейская мова» ці «прамова» увогуле, пры гэтым мяккая і прыемная па гучанню. У гэтай мовы таксама з’явіліся вывучаючыя яго прыхільнікі, нягледзячы на адсутнасць развіцця слоўніка з боку аўтара з дапамогай дадатковых выданняў. дадаткова да клінганскай, вулканскай і атлантсакй моў, з іх фанэтыкай, слоўнікам і граматыкай Марк Окранд таксама распрацаваш пісьменствы.

Цяперашни час

Зараз Марк Окранд — дырэктар па субтытрам у прамым эфры Нацыянальнага Інстытута Субтытраў, дзе ён пачаў працаваць у 1979 годзе і Прэзідэнт Савета Дырэктароў Washington Shakespear Company.

Займаючыся перадачамі для глухіх на тэлебачанні ў рамках заняўшай больш за 25 год працы ў Інстытуце Субтытраў, ён дасканала асвоіў амерыканскую мову жэстаў.

Уплыў

Прынамсі тры мовы, вынайдзеныя Маркам Окрандам, карыстаюцца прызнаннем прыхільнікаў, ёсць вывучаючыя іх і карыстаючыся імі людзі, пераважна ў ЗША. Аблічча Марка Окранда увекавечана ў абліччы юнага навукоўца Майла ў Анімацыйным фільме «Атлантыда: Згублены свет».

Гл. таксама

Інстытут клінганскай мовы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173060765 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. id=0ŝ8JCuĵ83s8C surviving thouĝ the daĝs: Translationsof Native California Stories Luthin, Herbert W (пасляслоўе, рэдакцыя). University of California Press 2002. старонак 630ISBN 0520222709 стар. 504)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мовазнаўцы ЗША