wd wp Пошук:

Клінганская мова

Клінганская мова
Саманазва: tlhIngan Hol
Створаны: Марк Окранд
Агульная колькасць носьбітаў: «каля тузіна»[1] вольна валодаючых (1996)
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказа Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненні ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, і таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову і навуковы часопіс, развіваючы мову.

Узнікненне

Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3 : У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма.[2]

Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб’яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе.[3] У фанэтыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка, і іншыя, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання.

Пісьменства

Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайна іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбетскага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім острых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна паслядоўна замяняючымі літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.

Існаванне

Нашчадкі

На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var’aq.

Зноскі

  1. 4.08:Dejpu’bogh Hov rur qablli!
  2. Mark Okrand on Klingon
  3. Grune, Dick. Is Klingon an Ohlonean Language? — A Comparison of Mutsun and Klingon(недаступная спасылка)
  4. About the Klingon Language Institute at Klingon Language Institute afficial web site
  5. m:History of the Klingon Wikipedia

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Апрыёрныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы