wd wp Пошук:

Мамо Янсанэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мамо Янсанэ (англ.: Momo Yansane; нар. 29 ліпеня 1997, Фрыя, Гвінея) — гвінейскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Пары Ніжні Ноўгарад» (у арэндзе з ціраспальскага «Шэрыфа»).

Клубная кар’ера

У 2016—2017 гадах выступаў у гвінейскай камандзе «Хафія». У 2017 годзе перайшоў у клуб ФЮС, адкуль у 2019 годзе, згодна з дамовай паміж мараканскім клубам і «Іслаччу», пачаў выступленне за апошнюю. У пачатку снежня 2019 года «Іслач», якая мела першачарговае права выкупу трансферных правоў на гульца, выкарыстала гэта права[2].

У верасні 2020 года перайшоў у малійскі клуб «Блэк Старз»[3], за які, аднак, так і не згуляў. У пачатку 2021 года на правах арэнды далучыўся да клуба «Ніжні Ноўгарад» з расійскай ФНЛ і дапамог яму выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2021 года папоўніў склад ціраспальскага «Шэрыфа», з якім стаў чэмпіёнам Малдовы, гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

У верасні 2022 года зноў быў арандаваны клубам «Пары Ніжні Ноўгарад»[4].

Міжнародная кар’ера

У 2017 годзе выступаў за моладзевую зборную Гвінеі ў Кубке афрыканскіх нацый. У лістападзе 2019 годзе атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную, аднак ні ў матчы з Намібіяй, ні з Марока на поле не выйшаў.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 6 кастрычніка 2021 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Судана.

Дасягненні

Зноскі

  1. Momo Yansane // Transfermarkt — 2000.
  2. Футбол. “Ислочь” выкупила трансферные права на Момо Янсане (руск.)
  3. Футбол. Нападающий “Ислочи” Момо Янсане сменил Беларусь на Мали (руск.)
  4. Янсане снова перешел в “Нижний Новгород” (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Гвінеі
Катэгорыя·Ігракі ФК Блэк Старз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Гвінеі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гвінеі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хафія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК ФЮС
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль