Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.
У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі[3].
Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.[3]
Аўтар п’есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор»[3] (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.
Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.[3]
Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»[3]), Э. Лір («Кніга бязглузду»[3]). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду[3].