wd wp Пошук:

Мадурай

Мадурай[1] — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр акругі Мадурай і трэці найбуйнейшы горад у штаце Тамілнад. Горад быў пабудаваны пандыйскім раджой Кулашэкхара, быў сталіцай пандыйскіх кіраўнікоў Паўднёвай Індыі. Галоўнай славутасцю горада з’яўляецца індуісцкі храм Мінакшы.

Мадурай размешчаны на поўдні індыйскага штата Тамілнад — за 498 км на паўднёвы захад ад сталіцы штата — горада Чэнаі. Вышыня горада над узроўнем мора 101 м. Праз Мадурай працякае рака Вайгай, падзяляючы яго амаль на 2 роўныя часткі. Плошча горада — 52 км², а плошча агламерацыі — 178 км².

Клімат горада — трапічны, даволі гарачы і засушлівы. Вялікая частка ападкаў выпадае ў перыяд паўночна-ўсходняга мусона (кастрычнік — лістапад).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — карта Індыі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Тамілнада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара