wd wp Пошук:

Чэнаі

Вуліца Ранганатхан у цэнтры Чэнаі
**Чэнаі** ([там.](/Тамільская_мова "Тамільская мова"): சென்னை, [англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): Chennai, да 1996 — **Мадрас**) — горад на поўдні [Індыі](/Індыя "Індыя"), адміністрацыйны цэнтр штата [Тамілнад](/Тамілнад "Тамілнад"). Чацвёрты па велічыні горад краіны (пасля [Колькаты](/Горад_Калькута "Горад Калькута"), [Нью-Дэлі](/Нью-Дэлі "Нью-Дэлі"), [Мумбаі](/Мумбаі "Мумбаі")), 4,5 млн жыхароў (2009).

Старая назва горада паходзіць ад мястэчка Мадраспатнам, выбранага брытанскай Ост-Індскай кампаніяй пры заснаванні гандлёвай калоніі. Другі населены пункт, Чэнапатнам, размяшчаўся далей на поўдзень; пазней, калі пасяленні зліліся, брытанцы аддалі перавагу назве Мадрас. У 1996 па ініцыятыве кіруючай партыі Бхаратыя джаната парты горад быў перайменаваны ў Чэнаі, таму што слова «Мадрас» нібыта мае непатрыятычнае, партугальскае паходжанне.

Эканамічна развіты горад: аўтамабілебудаванне (40 % нацыянальнага выпуску), прыборабудаванне, выраб праграмнага забеспячэння, фінансавыя паслугі. Буйны марскі порт.

Адукацыя і культура

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://economictimes.indiatimes.com/topic/edappadi-k-palaniswamy Праверана 5 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэнаі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Тамілнада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных