wd wp Пошук:

Ліў Ульман

Ліў Ёхана Ульман (нарв.: Liv Johanne Ullmann; нар. 16 снежня 1938, Токіа, Японія) — нарвежская актрыса. Набыла сусветную вядомасць дзякуючы сваім ролям у фільмах Інгмара Бергмана і Яна Труэля.

Біяграфія

Ліў Ульман нарадзілася ў Токіа, вырасла ў Канадзе, вучылася акцёрскаму майстэрству ў Лондане, працавала ў тэатры Ставангера, а пазней іграла ў Нацыянальным тэатры ў Осла. Яе зорка ўзышла ў 1966 годзе, калі яна знялася (разам з Бібі Андэрсан) у адным з найвялікшых фільмаў Інгмара Бергмана — «Персона» — у ролі Элізабет Фогелер, актрысы, якая змоўкла ў час спектакля і адмовілася гаварыць наогул.

Да гэтага фільма Ліў Ульман знялася ў пяці нязначных нарвежскіх і адным шведскім фільмах. Дзякуючы «Персоне» Ульман атрымала ролі ў амерыканскіх рэжысёраў. Пасля здымалася ў многіх фільмах рэжысёра Інгмара Бергмана, ад якога нарадзіла дачку, якая стала вядомай у Швецыі журналісткай. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю.

Акрамя працы з Бергманам, Ліў Ульман сыграла на Брадвеі і ў Галівудзе велізарную колькасць роляў у п’есах Генрыка Ібсена. У 1977 годзе выйшла яе аўтабіяграфія «Змены».

У 1980-я гады Ліў Ульман занялася рэжысурай, яе фільмы ўдастоены шматлікіх прэмій. У 1995 годзе экранізавала раман-эпапею нарвежскай пісьменніцы нобелеўскай лаўрэаткі Сігрыд Унсет «Крысцін, Лаўрансава дачка».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Liv Ullmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625233 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе