wd wp Пошук:

Любоў Канстанцінаўна Тарасюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасюк. Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (руск.: Любовь Константиновна Тарасюк; 7 снежня 1953, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 чэрвеня 2006) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Сябра праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1981). Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Біяграфія

Нарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў сям’і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскай гасцініцы. З залатым медалём скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе. Значны ўнёсак у фармаванне светапогляду будучага навукоўца зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Іосіфавіч Калоша[1].

Скончыла БДУ (1975) з чырвоным дыпломам[2]. З 1978 па 2005 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры.

Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць». Узначальвала суполку філалагічнага факультэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991—2005)[3].

Літаратар, паплечнік Любові Тарасюк, Анатоль Шушко, так у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя узгадаў студэнцкія гады:

Яшчэ вучачыся на філфаку яе любімы настаўнік і падтрымшчык быў Ніл Сымонавіч Гілевіч - гэта бясспрэчна. Потым яна і засталася на кафедры беларускай літаратуры. Натура ў Любы была, яна была цягавітая, яна ўкінулася ў навуку. Нездарма яе першы зборнік вершаў быў выпушчаны куды пазней ужо, хаця яна ў студэнцкія гады магла выдаць паэтычны зборнік таму, што вершы ў яе цудоўныя, менавіта палесскія такія, разумныя, дасціпныя. Настолькі яна шукала слова, як паэт, яна магутная была б, кінулася ў навуку.

Цяжкая і працяглая хвароба, з якой Любоў Тарасюк мужна змагалася, узяла верх. У 2005 годзе яна пакінула Мінск і вярнулася ў родныя Пінкавічы, дзе заўчасна памерла на 53-м годзе жыцця, 16 чэрвеня 2006 года. Пахавана на мясцовых могілках.

Творчасць

Дэбют адбыўся ў 13 гадовым узросце (1966) ў газеце «Піянер Беларусі», але сама навукоўца лічыла за дэбют падборку вершаў, якія надрукавалі ў «Маладосці» праз 7 год (1973) [4].

Даследавала класічную і сучасную паэзію. Аўтар манаграфій «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999).

Стварыла звыш 200 навукова-метадычных прац для навучальных устаноў.

Творы

Зноскі

  1. На Палессі ўшануюць імя літаратуразнаўцы Любові Тарасюк (фота)
  2. 7 снежня 2013 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Любы (Любові Канстанцінаўны) Тарасюк (1953—2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўцы
  3. Бібліятэка ў Пінкавічах будзе насіць імя Любові Тарасюк
  4. Любовь Тарасюк. Мой берег родной… Полесье

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня