wd wp Пошук:

Лю Шаацы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Лю Шаацы (24 лістапада 1898 — 12 лістапада 1969) — дзяржаўны дзеяч КНР, адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР (1959—1968). Быў афіцыйна прызнаным спадчыннікам Маа Цзэдуна (у знак чаго партрэты абодвух правадыроў друкаваліся ў цэнтральных газетах на адным развароце і аднолькавага памеру), але падчас «культурнай рэвалюцыі» быў абвешчаны галоўным ворагам рэспублікі і трапіў пад рэпрэсіі.

Біяграфія

1921 год Лю правёў у Маскве, куды быў запрошаны ў складзе васьмі найбольш адораных выпускнікоў школы замежных моў. Разам з групай сяброў Саюза сацыялістычнай моладзі ён вучыўся ў Камуністычным універсітэце працоўных Усходу ім. І. В. Сталіна.

Лю стаў лічыцца галоўнай фігурай у КПК пасля публікацыі ў 1939 годзе яго кнігі пад назвай «Як быць добрым камуністам». Ён пачаў паглыблена вывучаць марксізм-ленінізм, заняўся самаадукацыяй.

З 1932 па 1942 гг. Лю граў галоўную ролю ў арганізацыі партызанскага руху ў Цэнтральным Кітаі і фарміраванні новай 4-й арміі. Пасля інцыдэнту ў студзені 1941 года, які разарваў альянс камуністаў і Гаміньдана ў аб’яднаным антыяпонскім фронце, Лю прызначылі паліткамісарам 4-й арміі. Да пачатку 1943 года яго пазіцыі ў партыі яшчэ больш умацаваліся пасля таго, як Лю стаў членам Сакратарыята ЦК КПК. Пасля яго прамовы на 7-м з’ездзе КПК усе пачалі разумець, што Лю становіцца галоўнай асобай у камуністычным руху Кітая.

На з’ездзе Лю стаў трэцяй асобай у партыі пасля Маа Цзэдуна і Чжу Дэ. Падчас паездкі Маа ў Чунцын ў 1945 годзе Лю быў прызначаны яго намеснікам у Яньань. Пасля эвакуацыі Яньань ў 1947 годзе ў сувязі з аднаўленнем грамадзянскай вайны Лю мог прэтэндаваць на лідарства ў выпадку палону або смерці Маа. Пасля ўтварэння КНР ў 1949 годзе Лю стаў другім намеснікам старшыні і сакратаром ЦК КПК.

Публічныя заявы Лю на працягу 1950-х гг. адлюстроўвалі палітыку партыі і ўрада. Ён рабіў галоўны акцэнт на неабходнасці калектыўнага кіраўніцтва на чале з Маа Цзэдунам і лічыў, што ідэі Маа з’яўляюцца ключавымі для партыі, гэтак жа як і ў цэлым для ўсяго рэвалюцыйнага руху ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У кастрычніку 1952 года Лю ездзіў у Маскву для ўдзелу ў 19-м з’ездзе КПСС. У 1957 годзе Лю замяшчаў Маа падчас яго паездкі ў Савецкі Саюз.

У 1959 годзе Лю змяніў Маа на пасадзе Старшыні КНР. Лю публічна падтрымаў палітыку «Вялікага скачка» (1958—1960). Пасля Лю стаў сумнявацца ў палітыцы Мао, асабліва пасля эканамічных няўдач з 1960 па 1962 гг.

У кастрычніку 1968 года ЦК КПК абвясціў Лю вінаватым у «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Ён быў выключаны з партыі і зняты з усіх партыйных і дзяржаўных пасадаў. Адразу пасля гэтага ў газетах застракацелі загалоўкі, у якіх гаварылася, што яго злачынстваў дастаткова для смяротнага прысуду. Па падбухторвання Цзян Цын яго ўласная дачка была вымушана ўзначаліць кампанію па зрыньванні бацькі.

Зноскі

  1. Liu Shaoqi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Liu Shaoqi // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Short P. Mao: A LifeGreat Britain: Hodder & Stoughton, 1999. — P. 585. — 782 p. — ISBN 978-0-340-60624-7
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118573594 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Старшыні КНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хэнані
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада