wd wp Пошук:

Лаздзіяй

Лаздзіяй (літ.: Lazdijai, традыцыйная беларуская назва Лаздзе́я) — горад у Алітускім павеце Літвы, на рацэ Кірсна. Адміністрацыйны цэнтр Лаздзіяйскага раёна. Насельніцтва 4792 чал. (2010).

Знаходзіцца на поўдні краіны, за 52 км ад Алітуса, за 7 км ад мяжы з Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Этымалогія назвы

Назва горада паходзіць ад рэчкі Лязда (цяпер Райшупіс).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Лаздзею датуецца 1532 годам[1]; гаспадарскі двор, цэнтр староства Троцкага павета. У 1560 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 года ў Лаздзеі збудавалі драўляны касцёл, пры якім з 1571 года дзейнічала парафіяльная школа.

17 мая 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лаздзеі Магдэбургскае права[2] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадах цярпела ад пажараў.

З 1918 года — у складзе Літвы, з 1939 года — у Літоўскай ССР.

11 ліпеня 1994 года згодна з указам літоўскага прэзідэнта гарадскі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Насельніцтва

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010
  2. Аляксей Шаланда. Радавод і герб зямян Гродзенскага павета Пуціўлянінаў Свяцкіх у другой палове ХVІ—ХVIII ст. // «Герольд Litherland» № 1 (1). — Гродна, 2001. Архівавана 11 снежня 2007.
  3. Лаздияй // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна
Катэгорыя·Лаздзіяй
Катэгорыя·Гарады Літвы