Кубак Мальты 2006 (англ.: Malta Cup 2006) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 студзеня па 5 лютага 2006 года ў канферэнцыйным цэнтры Хілтан, у Партамазе, Мальта. Турнір стаў 15-м розыгрышам кубка Мальты, які быў заснаваны ў 1989 годзе пад назвай адкрытага чэмпіяната Еўропы і праводзіўся ў Францыі. Прызавы фонд турніру склаў £118,500, з якіх £18,000 атрымаў пераможца.
Кубак Мальты 2006 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя двух найбуйнейшых (чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету), а таксама Гран-пры, які меў іншы фармат кваліфікацыі, аднак рэйтынгавыя ачкі за месцы ў асноўнай стадыі былі тымі ж. Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
Шаблон:Кубак Мальты па снукеры
Тэмы гэтай старонкі (1):