wd wp Пошук:

Кубак Мальты па снукеры

Кубак Мальты (англ.: Malta Cup) — былы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён праходзіў з 1989 па 1998 гады як адкрыты чэмпіянат Еўропы (у 1998 годзе турнір меў назву адкрыты чэмпіянат Ірландыі), пасля чаго быў адноўлены ў 2001 годзе. З 2005 года турнір стаў называцца «кубак Мальты», а апошні розыгрыш у 2008 годзе праходзіў як нярэйтынгавы запрашальны турнір.

Пераможцамі семнаццаці розыгрышаў кубку Мальты станавіліся 11 розных снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў стаў Стывен Хендры, які выйграваў турнір чатыры разы (1993 (1993/1994), 1994, 2001 і 2005) і яшчэ тры разы саступаў у фінальных матчах (1990, 1993 (1992/1993) і 2003). Джон Пэрат тры разы быў чэмпіянам спаборніцтва (1989, 1990 і 1996) і два разы саступаў у фінальных паядынках (1994 і 1997). Пераможцам двух апошніх розыгрышаў кубку Мальты стаў Шон Мёрфі (2007 і 2008).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Снукер на Мальце
Катэгорыя·Кубак Мальты па снукеры