wd wp Пошук:

Крысціян Лангэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лангэ.

Крысціян Лоўс Лангэ (нарв.: Christian Lous Lange, 17 верасня 1869 — 11 снежня 1938) — нарвежскі палітык, генеральны сакратар Міжпарламенцкага саюза. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1921) разам з Карлам Бранцінгам.

Біяграфія

Лангэ нарадзіўся ў 1869 годзе ў Ставангеры. Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1893 годзе, атрымаў ступень магістра гуманітарных навук. У 1909 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза, з прычыны чаго пераехаў у Брусель, дзе знаходзілася штаб-кватэра Саюза. З пачаткам Першай сусветнай вайны вымушаны быў перанесці штаб-кватэру ў Нарвегію, дзе практычна ў адзіноце працягнуў сваю працу. У пасляваенны час Лангэ актыўна займаўся аднаўленнем дзейнасці Саюза, а ў 1921 годзе арганізаваў першую пасляваенную канферэнцыю ў Жэневе. У той жа год разам з Карлам Яльмарам Бранцінгам ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміі міру «за прапаганду арбітражу як сродку вырашэння міжнародных канфліктаў». Нобелеўская лекцыя Лангэ была прысвечана інтэрнацыяналізму. Таксама ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Лігі Нацый, дзе з’яўляўся дэлегатам ад Нарвегіі.

Зноскі

  1. 1 2 Christian Lous Lange // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Christian Lous Lange // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нарвегіі
Катэгорыя·Палітыкі Нарвегіі
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ставангеры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла