wd wp Пошук:

Кніга прарока Аўдзея

Кні́га праро́ка Аўдзея (іўр.: עֹבַדְיָה; лац.: Prophetia Abdiae; стар.-грэч.: Αβδιού) — 31-я кніга кананічнага Старога Запавету, васямнаццатая частка Танаху. Чацвёртая з кніг г. зв. малых прарокаў. Найкарацейшая кніга Яўрэйскай Бібліі, якая складаецца з 21 верша.

Аўтарства

Пра аўтара адсутнічаюць якія-небудзь зьвесткі, акрамя ўступнага слова «Відзеж Аўдзея». Імя прарока (עֹבַדְיָה) азначае «слуга Госпада». Высновы пра аўтара і час стварэння тэксту можна зрабіць толькі са зместу самога прароцтва. Эдом мусіць быць знішчаны за тое, што не абараніў Ізраіль у час нападу. У гісторыі вядомыя два такія выпадкі:

Змест

Кніга Аўдзея заснаваная на прарочым відзежы падзення Эдому, горнага народа, айцом-заснавальнікам якой быў Ісаў.

Аўдзей апісвае сустрэчы з Госпадам, які звяртае ўвагу на пыху Эдому і вінаваціць іх у гвалце супраць братняга народу з калена Якава.

Заходняя частка старажытнага Эдому знаходзілася ў пустыні Негеў да Эйлату, усходняя частка належыць да сучаснай Іарданіі. У часы Аўдзея эдомцы насялялі ўцёсы і горы засушлівых земляў на поўдзень ад Мёртвага мора да Акабскага заліва Чырвонага мора. Плошчы для раллі тут было надта мала, таму эдомцы зараблялі кантролем гандлёвага шляху між Егіптам і Вавілонам, што перасякаў іхнюю зямлю.

Цягам усяго існавання Іўдзеі Эдом быў васалам Ерусаліму і не быў у пашане як паганская дзяржава. Бог праз Аўдзея звяртае ўвагу, што іхняе высокагорнае становішча занадта ўзнесла й іхнюю самапавагу, і папярэджвае, што скіне іх адтуль (Аў., 1:4).

У 597 да н. э. Навухаданосар II спустошыў Ерусалім, узяў у палон цара іўдзейскага і паставіў марыянеткавага кіраўніка. Эдомцы разам з вавіланянамі разрабавалі горад. Аўдзей, пішучы прароцтва каля 590 да н. э., нагадвае эдамітам пра тое, што гэтага ня варта было рабіць: «Ня трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасця яго і нават глядзець на злашчасце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмасці ягонай у дзень бедства ягонага» (Аў., 1:13).

За гэта Бог, папярэджвае Аўдзей, вынішчыць дом Ісава назаўжды, не пакінуўшы нікога, а эдомскай зямлёю авалодаюць егіпцяне ды філістымляне. А сыны Ізраілевы аднойчы вернуцца з выгнання і здабудуць сабе Эдом.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Малыя прарокі
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету